Loading...

Фасоўка марожанай рыбы і прыгатаванне паўфабрыкатаў

image image

Расфасоўка марожанай рыбы — першы напрамак, з якога пачалася вытворчая дзейнасць прадпрыемства.

Марожаная рыба і морапрадукты пастаўляюцца ў транспартнай тары ад 10 кг да 500 кг. Пасля праходжання поўнага ветэрынарнага кантролю прадукцыя накіроўваецца ў камеру ацяплення. Ацяпленне ўяўляе сабой працяглы працэс паступовага павышэння тэмпературы сыравіны да мінус 8 градусаў па Цэльсіі, якая дазваляе беражліва падзяліць прадукцыю для далейшай расфасоўкі пры максімальна поўным захаванні яе якасці.

Пасля ацяплення рыбная прадукцыя падзяляецца і накіроўваецца ў камеру замаразкі. Тут кожная тушка замарожваецца паасобку. Затым рыбная прадукцыя падаецца на ўчастак расфасоўкі.

На этапе расфасоўкі ажыццяўляецца пакаванне рыбы па поліэтыленавых пакетах. Тут таксама адбываецца кантрольнае ўзважванне прадукцыі і яе маркіроўка. Далей гатовыя да продажу пакеты ўкладваюцца ў скрынкі з гафрыраванага кардона і адпраўляюцца на склад гатовай прадукцыі.